Аксана Ляпко

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 жніўня 1974

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Суддзя: Раманоўскі Валерый

Месца зняволення: Турма № 1

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Аксана Генрыхаўна Ляпко была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp.

Першапачаткова жанчыну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Утрымліваецца ў следчай турме № 1

16 верасня 2024 г. у Гродненскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы Аксаны паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Валерый Раманоўскі.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»