Аляксандр Арановіч
член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", кіроўца аўтадома
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 29 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Пятрова Алена
Пракурор: Корда Дзяніс
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Справа Ціханоўскага
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Тынеке Стрык, дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Нідэрландаў
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч — удзельнік каманды YouTube-канала "Страна для жизни", заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Кіроўца аўтадома, 37 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам.
Аляксандр Арановіч разам з камандай "Страны для жизни" ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме.
Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня разам з іншымі ўдзельнікамі СДЖ. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1.
Прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.
17 снежня 2020 года стала вядома, што Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 красавіка 2021 агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць Аляксандра Арановіча. Суддзя Алена Пятрова палічыла віну палітвязня ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13, арт. 293 КК, даказанай і пакарала Арановіча шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў для абвінавачанага пракурор Дзяніс Корда.
13 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады.
Аляксандру некалькі разоў прапаноўвалі пісаць заяву на памілаванне, але ён адмовіўся.
Быў этапаваны ў Турму № 4 з ПК № 22.
Па інфармацыі @stranafund, з Аляксандрам ужо два месяцы няма ніякай сувязі. Верагодна, ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні.
Храналогія судовага працэса:
"Усе справы сфабрыкаваныя!" Аляксандра Арановіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж
Пракурор просіць пакараць кіроўцу аўтадома "Страна для жизни" Арановіча шасцю гадамі калоніі
"Усе справы сфабрыкаваныя!" Аляксандра Арановіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча
"Запытваліся, чаму яны з Ціханоўскім аднолькава апранутыя". Палітвязню Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне