Алег Гарэлаў

Дата нараджэння: 8 жніўня 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 430 Крымінальнага кодэкса — Атрыманне хабару
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Месца зняволення: СІЗА-3

Групы: Дзяржслужачыя

Алег Мікалаевіч Гарэлаў - былы кіраўнік Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка". Яго абвінавачвалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці”), ч. 3 арт. 430 (“атрыманне хабару”) і ч. 1 арт. 328 (“незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў”).

Па сукупнасці абвінавачанняў 25 сакавіка 2024 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суддзя Аляксандр Піскуноў таксама пакараў Алега Гарэлава буйным штрафам у памеры 1000 базавых велічынь, што складае 40 000 руб. і пазбавіў яго права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»