Алег Пракапчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 15 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 студзеня 2024
Суддзя: Брэган Яўген
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Алег Лявонцьевіч Пракапчук — бацька траіх непаўнагадовых дзяцей, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Алега затрымалі яшчэ 15 сакавіка 2023 года, і з тых часоў не выпускалі на волю. Спярша яго асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) за тое, што ў асабістых паведамленнях пераслаў знаёмаму тэлеграм-пост з канала “Вусы Лукашэнкі” і арыштавалі на 10 сутак.
А ўжо 22 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі ў СІЗА №7 Брэста пад варту па крымінальным абвінавачванні.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня 2023 года Пракапчуку прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Судовы працэс вёў суддзя Яўген Брэган.
Мусіў выйсці на волю 20 студзеня 2024 г.
Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей з Брэста асудзілі за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў