Алена Дземянчук

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 сакавіка

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Беразюк Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-7

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Справы: Данаты

Алена Іванаўна Дземянчук узятая пад варту 23 студзеня 2024 г. паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.

Маці былой палітзняволенай Марыны Глазавай. Алена з Брэста, скончыла гістфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Утрымліваецца ў СІЗА-7

Суд над Аленай пачаўся 24 чэрвеня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачвалі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці групай асобаў або па папярэдняй змове" (ч. 2 арт. 361-4 КК). Вынік суда — 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму. 

30 жніўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»