Алесь Кіркевіч

палітычны актывіст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 лістапада 1989

Дата затрымання: 28 студзеня 2011

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Булаш Ала

Групы: Актывісты, Дзеячы культуры, Журналісты

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Кіркевіч Аляксандр Раманавіч - былы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году. Арыштаваны 28 студзеня 2011 году пасля ператрусу ў ягонай кватэры і допыту ў горадзенскім КДБ. Змешчаны ў СІЗА КДБ ў Менску. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

5 траўня 2011 года суддзя Кастрычніцкага раёна горада Менска Ала Булаш асудзіла яго на 4 гады зьняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 10. Вызвалены праз памілаванне.

У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня 2024 г. у парадку спецыяльнай вытворчасці распачаўся суд над Алесем. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).Справу завочна разглядае суддзя Юры Казакевіч.

2 жніўня 2024 г. вынеслі прысуд Алесю – сем гадоў калоніі, штраф у памеры 24 000 рублёў і арышт на маёмасць. Яму прызначылі максімальнае пакаранне з магчымых. Журналіста абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). З прысуду стала вядома, што Алеся Кіркевіча асудзілі за інтэрв'ю "Радыё Свабода" і "Белсату".

23 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гродзенскім абласным судзе 2 жніўня ў парадку спецыяльнай вытворчасці вынеслі прысуд журналісту і былому палітвязню Алесю Кіркевічу 

"Тэрмін адбыцця пакарання Гродзенскі абласны суд пастанавіў адлічваць з дня фактычнага затрымання Алеся Кіркевіча", – адзначаецца ў прысудзе.

У Гродне завочна судзяць журналіста Алеся Кіркевіча

У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня ў парадку спецыяльнай вытворчасці распачаўся суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).Справу завочна разглядае суддзя Юры Казакевіч. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»