Алесь Сабалеўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 снежня 1967

Дата затрымання: 12 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый

Месца зняволення: Турма № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Журналісты

Алесь (Аляксандр) Яўгенавіч Сабалеўскі – былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівалі за журналісцкую дзейнасць.

Быў затрыманы 12 снежня 2023 года ў Магілёве. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў Алесю 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына затрымання і артыкул, паводле якога яго судзілі, невядомыя. Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю з ІЧУ, бо на яго быў складзены новы адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля стала вядома, што Алеся перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Алеся Сабалеўскага можа быць звязаны з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў: YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайт «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).

Алесю інкрымінуюць "удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважання дзяржавай" (ч. 1 арт. 361-3 КК), "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Разгляд справы пачаўся 12 ліпеня 2024 г. у Магілёўскім абласным судзе. Працэс вёў суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі, які прызначыў 31 ліпеня Алесю 4 гады калоніі агульнага рэжыма, а таксама штраф у 200 базавых велічыняў

Палітзняволеных журналістаў з Магілёва асудзілі да калоніі

У Магілёўскім абласным судзе 31 ліпеня вынеслі прысуд былым журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 361-3 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»