Алеся Сяргеенка

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 21 верасня 1983

Дата затрымання: 25 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Суддзя: Ланчава Ірына

Месца зняволення: Турма № 4

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Алеся Сяргеенка

Алеся Леанідаўна Сяргеенка ўзятая пад варту ў студзені 2024 г. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.

Жонка былога палітвязня Максіма Сяргеенка. У сям'і двое дзяцей, якім 3 і 16 гадоў.

У Магілёўскім абласным судзе 22 ліпеня 2024 г. пачаўся закрыты суд над палітзняволенай. Ірына Ланчава агучыла прысуд 23 ліпеня 2024 г. Алесю судзілі паводле артыкула 361-4 часткі 1 і 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

 

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»