Аляксандр Андрушкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1989
Дата затрымання: 14 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Вітальевіч Андрушкевіч — 32-гадовы мінчук, быў затрыманы 14 красавіка 2022 года. Яму прад'явілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК за удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Мужчына быў змешчаны ў СІЗА-1.
Вядома, што раней Андрушкевіч затрымліваўся паводле арт. 23.34 КаАП.
29 жніўня 2022 г. адбыўся суд: Аляксандра прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Аляксандр пакінуў Беларусь.
"Я дагэтуль не зразумеў, як майткі даказваюць блакаванне дарог", — былы палітвязень распавёў сваю гісторыю