Аліна Галінская

Дата нараджэння: 23 верасня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Багінскі Сяргей

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Лекары

Галінская Аліна Ігараўна асуджаная ў Гомельскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме з 12 па 19 жніўня 2024 года разгледзеў суддзя Багінскі Сяргей Віктаравіч.

Аліну затрымлівалі ў красавіку 2023-га году падчас масавага «хапуну» на Гомельшчыне. На «пакаяльным відэа» яна казала, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.

6 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхарка Жлобіна з’ехала ад пераследу, час паказаў, што недарэмна: дзяўчыну асудзілі завочна

Фельчарка хуткай медыцынскай дапамогі з Жлобіна Аліна Галінская ў жніўні 2020 года патрапіла пад асаблівую ўвагу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, зазнала адміністрацыйны пераслед, прайшла праз штрафы, арышты і прафілактычныя гутаркі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»