Аляксандр Бараноўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 лютага 1985

Дата затрымання: 2 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Цяплова Ірына

Справы: Данаты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Аляксандр Анатольевіч Бараноўскі нібыта прадастаўляў грашовыя сродкі для забеспячэння "экстрэмісцкай" дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК), а таксама яго абвінавачваюць у паўторным фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК).

Магілёўскі абласны суд 22 лістапада 2023 года прызначыў Бараноўскаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу ў закрытым судовым пасяджэнні разглядала суддзя Ірына Цяплова.

На 9 студзеня 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра на закрытым судовым пасяджэнні. Старшыня судовай камісіі Мікалай Грынцэвіч. Утрымліваўся ў турме № 4. 

19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

Пяць год калоніі прысудзілі жыхару Магілёва за фінансаванне дзейнасці беларускіх дабраахвотнікаў

Магілёўскі абласны суд 22 лістапада 2023 года разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Бараноўскага, абвінавачанага ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК) і ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце (ч. 2 арт. 361-2 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»