Аляксандр Чахоўскі
Дата нараджэння: 17 красавіка 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Крамянёўская Святлана
Групы: Блогеры
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Аляксандр Мікалаевіч Чахоўскі асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) і "здзек над дзяржаўнымі сімваламі" (арт. 370 КК). Яму прызначылі тры месяцы арышту.
У Брэсцкім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года завочна асудзілі адразу шэсць чалавек: Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, Уладзіслава Наважылава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме з 31 траўня пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.
20 верасня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
Да 12 гадоў калоніі. У Брэсце завочна асудзілі шэсць актывістаў і блогераў