Аляксандр Фікаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 верасня 2023

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Чарапанава Святлана

Справы: Данаты

Групы: Навукоўцы

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Аляксандр Фікаў

Аляксандр Станіслававіч Фікаў — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Заключаны пад варту па абвінавачванні паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, зімой 2023 года (данаты рабіў у крыптавалюце). Справу супраць яго вялі супрацоўнікі ДФР.

Быў асуджаны Мінскім гарадскім судом 20 чэрвеня 2023 г. па арт. 361-2 — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэдакцыя страціла моц 26.05.2021). Суддзя Святлана Чарапанава, вырак — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

15 верасня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра ў Вярхоўным судзе. Калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча. Прысуд набыў моц.

6 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Аляксандра ў "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Утрымліваўся ў СІЗА-1

Выйшаў на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»