Аляксандр Камлёнак

Палітвязень

Дата затрымання: 13 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-2

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Аляксандр Камлёнак — жыхар Оршы. 

Яго затрымалі ў лютым, калі ён вярнуўся ў Беларусь з працы. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным. Пасля гэтага Камлёнак працаваў дальнабойнікам у заходніх краінах. А калі вярнуўся дадому з працы, быў затрыманы. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА № 2 у Віцебску.

Суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў старонку Аляксандра ў "Аднакласніках" "экстрэмісцкай".

Аляксандра 14 жніўня 2024 г. зноў судзілі, за "абразу Лукашэнкі" і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Працэс быў закрытым, судзіць Аляксандра прызначылі Яўгена Бурунова.

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»