Аляксандр Несцярук

Дата нараджэння: 18 верасня 2004

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: прымусовыя меры выхаваўчага характару (для непоўнагадовых)

Суддзя: Станкевіч Лявонцій

Пракурор: Камянец А.

Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі

16-гадовага Аляксандра Аляксеевіча Несцярука абвінавацілі у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае старшыня суда – Лявонцій Станкевіч, у складзе судовай калегіі – народныя засядацелі Уладзімір Грыцук і Мікалай Данілюк.

Бок абвінавачванне прадстаўляе намеснік пракурора Драгічынскага раёна А. Камянец.

Суддзя Драгічынскага раёна Лявонцій Станкевіч 12 студзеня 2021 года пастанавіў прызнаць Аляксандра Несцярука вінаватым ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 УК, - у здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. Згодна з ч. 1 і п. 4 ч. 2 арт. 117 Крымінальнага кодэкса, суд пастанавіў прымяніць замест пакарання прымусовыя меры выхаваўчага характара ў выглядзе абмежавання волі непаўналетняга на шэсць месяцаў, абмяжоўваючы яму на гэты тэрмін знаходжанне ў месцы жыхарства з 22 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы наступнага дня і ўскладаннем на яго абавязку з'яўляцца раз у месяц для рэгістрацыі ў орган, які ажыццяўляе кантроль за яго паводзінамі.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Драгічыне суд прызначыў падлетку прымусовыя меры выхаваўчага характара за сарваны сцяг з Дому культуры

У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня 2021 года пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»