Аляксандр Смірноў
Палітвязень
Дата затрымання: 15 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Трусевіч Максім
Пракурор: Г.
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Аляксандр Валер'евіч Смірноў быў асуджаны па ч. 2 арт. 339 (Дробнае хулігантсва) і арт. 370 (Здзек з дзяржаўнай сімволікі) КК.
8 верасня 2023 года справу разгледзелі ў судзе Першамайскага раёна горада Мінска. Рашэнне суда - 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў ПК ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда Аляксандр утрымліваўся пад вартай.
Раней Аляксандр ужо быў судзімы па ч. 1 арт. 205, ч. 1 арт. 339. 19 красавіка 2023 г. справу разглядалі ў судзе Савецкага раёна горада Мінска. Аляксандру было прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.
Замежніка асудзілі да трох гадоў калоніі за сарваныя дзяржаўныя сцягі і падпаленую сметніцу
Месца ўтрымання ўдакладняецца.