Аляксандр Тарасевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 лютага 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый, Літвінчык Аксана

Месца зняволення: СІЗА-6

Справы: Пратэсты Баранавічы, Пратэсты Мінск

Аляксандр Уладзіміравіч Тарасевіч асуджаны судом Фрунзенскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядаў Зміцер Лукашэвіч 21 і 22 сакавіка 2023 года.

2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

12 жніўня 2024 года ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Аляксандра будуць судзіць паўторна па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Разам з ім будуць судзіць палітвязняў Зіневіч Пятра Іванавіча і Блашчаніцу Дзмітрыя Аляксандравіча

14 жніўня 2024 года яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»