Аляксандра  Мельнічак

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 23 лістапада 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Казлоў Дзмітрый

Месца зняволення: СІЗА-3

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Гомель

34-гадовая Аляксандра Ігараўна Мельнічак прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней жанчына мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах.

Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага 2024 года. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі, піша @nashaniva.

Судовы працэс над Аляксандрай адбыўся 3 траўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаў справу суддзя Дзмітрый Казлоў. Мельнічак абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Аляксандру асудзілі да пазбаўлення волі.

Утрымліваецца ў СІЗА № 3

2 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Аляксандры. Старшыня судовай калегіі Андрэй Яфрэмаў.

16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»