Аляксей Ільінчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 сакавіка 1962

Дата затрымання: 18 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 чэрвеня 2023

Дата вызвалення: 31 жніўня 2024

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Аляксей Ільінчык

Аляксей Анатольевіч Ільінчык — гомельскі бард і музыкант. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). 

Вясной 2022 году ён паехаў з гастролямі ў Расію. Там у яго нечакана здарыўся інсульт. Некалькі месяцаў ён лячыўся ў шпіталі, аднак стан яго заставаўся кепскім і правая частка цела была паралізаваная.

У чэрвені 2022 г. Аляксей вярнуўся ў Гомель. Пра яго затрыманне стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за “творчай дзейнасці ў Інтэрнеце” (за каментары ў сацсетках). Не зважаючы на кепскі стан здароўя, яго змясьцілі ў СІЗА-3 (Гомель).

Гомельскі абласны суд 28 сакавіка 2023 года прысудзіў барду два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

6 чэрвеня 2023. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйныя скарга палітзняволенага.

З 19 чэрвеня 2023 года адбываў пакаранне ў ПК №14.

За час знаходжання ў СІЗА-3 і ў папраўчай калоніі здароўе Аляксея пагоршылася. Правая рука ў яго амаль не дзейнічае, парушаны маўленчы апарат, таму размаўляе ён з цяжкасцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама не можа. Да таго ж, лісты яму перадаюць не спраўна, нават ад сваякоў.

2 кастрычніка 2023 года стала вядома, што Аляксея Ільінчыка шпіталізавалі. Пасля лячэння ў бальніцы СІЗА № 1 яго зноў вярнулі ў калонію. 

Цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 31 жніўня 2024 года.

У Гомелі вынесены прысуд барду і музыканту Аляксею Ільінчыку

Гомельскі абласны суд 28 сакавіка 2023 года вынес прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Доўгі час было невядома – у чым канкрэтна абвінавачваюць гамяльчука.

Гомельскаму літаратару вынеслі прыгавор: ён «абразіў прэзідэнта» і «распальваў варожасць»

28 сакавіка 2023 года вынесены прыгавор гомельскаму літаратару Аляксею Ільінчыку. На меркаванне следства і суда, ён «распальваў варожасць» і «абразіў прэзідэнта».

Гомельскага барда катуюць у СІЗА

60-гадовага Аляксея Ільінчыка затрымалі ў жніўні 2022 года і змясцілі ў СІЗА № 3.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»