Аляксей Ярашэвіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня 1991
Дата затрымання: 13 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 красавіка 2023
Суддзя: Сяргейка Мікалай
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48
Аляксея Сяргеевіча Ярашэвіча абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Суд Ваўкавыскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак 23 студзеня 2023 года прызнаў Аляксея вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
З 13 красавіка 2023 года адбывае пакаранне ў ПУАТ-48.
Два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі вынес суд у Ваўкавыску ў выязным пасяджэнні