Анатоль Валадзько

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 снежня 1967

Дата затрымання: 15 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ананіч Алена

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Анатоль Уладзіміравіч Валадзько (1967 г.н.) быў затрыманы 15 студзеня 2024 года ў сябе дома з ужываннем гвалту, у тым ліку з электрашокерам. 17 студзеня яго асудзілі па арт. 19.1 КаАП, а пасля арышту перавялі ў СІЗА. 

У выніку яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Паводле сукамерніка Анатоля Валадзько, той адмовіўся выплачваць "ахвяраванні", якія супрацоўнікі КДБ пад пагрозамі прапаноўваюць выплаціць тым, хто рабіў данаты. Наогул мужчына не прызнаў сваёй віны. 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі. 

27 жніўня 2024 г. у Анатоля адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч.

У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Мінску за данаты судзяць айцішніка. Яго сукамернік распавёў падрабязнасці затрымання

У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня 2024 года распачаўся чарговы суд за данаты над 56-гадовым праграмістам Анатолем Валадзько. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Мужчыне пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу разглядае Алена Ананіч. Яго сукамернік з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна распавёў "Вясне" падрабязнасці яго затрымання.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»