Андрэй Абразцоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 красавіка 1976
Дата затрымання: 17 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 снежня 2021
Дата вызвалення: 9 снежня 2023
Суддзя: Чараповіч Святлана
Пракурор: Зубко Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Групы: Юрысты і адвакаты
Андрэй Аляксандравіч Абразцоў — юрыст, мае трох непаўнагадовых дзяцей. Быў затрыманы 16 снежня 2020 года, трое сутак правёў у ІЧУ на Акрэсціна. затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда. Дома ў Андрэя прайшоў вобшук: былі вынятыя камп'ютар, тэлефон, дзве рацыі.
Андрэя абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). А менавіта ва ўдзеле ў акцыі ў Мінску 25 кастрычніка 2020 года.
Яму прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 17 снежня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ №7.
9 снежня 2023 г. цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Мінчука судзяць за ўдзел у Маршы. Пазоў "Мінсктранса" — больш за 60 тысяч рублёў