Андрэй Акушка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 лістапада 1977

Дата затрымання: 28 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лютага 2024

Суддзя: Чыж Юлія, Скуратовіч Ала

Групы: Дзеячы культуры

Андрэй Анатольевіч Акушка — кіраўнік клуба настольных гульняў "Кромверк", адзін з арганізатараў фестывалю настольных гульняў "Юнікон", захапляецца гісторыяй. Быў затрыманы ў верасні 2021 года паводле артыкулаў аб абразе прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (арт. 368 і 369 КК), 27 снежня 2021 году быў асуджаны на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і вызвалены ў зале суда.

Але ўвечары таго ж дня яго ізноў затрымалі паводле арт. 369 КК за абразу Карпянкова, Качанавай і інш. Андрэй быў прызнаны вінаватым і ў выніку складання тэрмінаў па папярэднім прысудзе 11 сакавіка 2022 году асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Утрымліваўся ў СІЗА-6.

Андрэй адбываў прысуд ў ПК № 22.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»