Андрэй Бурдзеня

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 лістапада 1981

Дата затрымання: 20 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: Турма № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Андрэй Бурдзеня

Андрэй Яўгенавіч Бурдзеня верагодна быў затрыманы 20 верасня 2023 года. У гэты дзень з'явілася "пакаяльнае" відэа, дзе мужчына кажа, што нібыта пісаў негатыўныя каментары на адрас Лукашэнкі, службовых асоб, супрацоўнікаў міліцыі, расейскіх вайскоўцаў, а таксама пагражаў людзям, якія падтрымліваюць дзейную ўладу.

Пра Андрэя вядома, што ён вучыўся ў школе № 6 Гродна, а пасля служыў у войску. Вядома, што раней нейкі час працаваў у IT-сферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП.

Мужчыне прад'явілі абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).

Судзіць яго пачалі 27 траўня 2024 года ў Гарадзенскім абласным судзе. Разглядае справу суддзя Мікалай Рачынскі.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»