Антон Казельскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 траўня 1986

Дата затрымання: 12 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Макарэвіч Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Журналісты

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Антон Уладзіміравіч Казельскі — аператар АНТ, затрыманы на працоўным месцы.

Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і чацвёра дзяцей.

Суд над Антонам пачаўся 20 мая 2024 году у Мнскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яго справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў. Вынік суда пакуль невядомы.

У Вярхоўным судзе 13 жніўня 2024 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Антона. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.

30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага

У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ Антонам Казельскім. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). На волі Антона чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў "Вясне" падрабязнасці затрымання Антона.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»