Анжэла Сікорская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1974

Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Кацэр Сяргей

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Саміра Марці, сябра Нацыянальнай Рады Швейцарыі (Sozialdemokratische Partei der Schweiz) і сустаршыня сацыял-дэмакратычнай групы Федэральнага сходу

Анжэла Сікорская

Анжэла Генадзеўна Сікорская асуджана па арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (знявага Лукашэнкі), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Справу разглядаў суддзя суда Маскоўскага раёна Сяргей Кацэр. 6 верасня 2023 г. прысудзіў Анжэле 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Утрымлівалася ў СІЗА-1. Адбывала тэрмін у ПК № 4

15 снежня 2023 г. дададзена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Выйшла на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»