Арцём Салавей

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1995

Дата затрымання: 4 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Міснік Алена

Пракурор: Рамановіч Аляксандр

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Справа медыякалектыва "Прамень"

Арцём Сяргеевіч Салавей быў затрыманы 4 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

29 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы. Праз 20 хвілін суддзя Алена Міснік паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла пасяджэнне закрытым.

22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд палітзняволеным анархістам. Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя выракі: Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму; Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку і Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У сярэдзіне траўня 2022 г. Арцёма перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а ў канцы ліпеня — у ПК № 15.

У жніўні 2022 г. МУС унёс палітвязня ў "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

«Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» — у Мінску вынесены прысуд палітзняволеным анархістам

«Ніякага экстрэмісцкага фармавання "Прамень" не існуе! "Прамень" — гэта анархісцкі медыя-рэсурс, то бок — СМІ, а заява дзяржабвінаваўцы аб тым, што дадзены рэсурс піша толькі аб сваіх удзельніках, азначала б, што калі "Беларусь Сегодня" піша пра ўраджай, то ўсе калгаснікі маюць дачыненне да рэдакцыі газеты», — адзначаў у сваім апошнім слове адзін з абвінавачаных.

Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым. Што вядома па справе?

Праз 20 хвілін пасля пачатку працэса пасяджэнне зрабілі закрытым паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча, вядомага па іншых палітычных працэсах: ён падтрымліваў бок дзяржабвінавачання ў пасяджэннях над палітзняволеным студэнтам Уладзіславам Марціновічам, палітзняволеным інжынерам-праграмістам Раманам Канановічам, палітзняволеным антыфашыстам Уладзіславам Зяневічам і іншых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»