Артур Аміраў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1992

Дата затрымання: 27 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 27 ліпеня 2024

Суддзя: Клышпач Іна

Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я

Справы: Пратэсты Брэст

Артур Міхайлавіч Аміраў — жыхар Брэста, затрыманы 27 красавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках).

20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын даказанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла Артуру Аміраву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў.

Артур утрымліваўся ў СІЗА № 7 у Брэсце, на пачатку лютага 2022 стала вядома аб ягоным пераводзе ў ПК № 2.

Вядома, што Артура ўтрымліваюць у ПКТ.

Выйшаў на волю 27 ліпеня 2024 года.

Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»