Данііл Гарасім

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 ліпеня 2005

Дата затрымання: 9 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Суддзя: Зямцоў Ігар

Месца зняволення: Турма № 4

Справы: "Чорныя салаўі"

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Данііл Гарасім — 18-гадовы юнак. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць "башмак" ініцыятыве "Супраціў". У фільме паказваюцца кадры пастаяннага сачэння за ім. 

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм "Дети на прицеле. Завербованные врагом", дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за "супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі". Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". 

16 верасня 2024 г. у Данііла прызначаны разгляд справы ў Магілёўскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 361-3  – удзел на тэрыторыі дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу
  • ч. 1 арт. 356  – здрада дзяржаве (у рэдакцыі закона ад 09.01.2019)
  • ч. 2 арт. 295  – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

Суддзя – Ігар Зямцоў.

Затрымалі семярых маладзёнаў

Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве".

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»