Дар'я Лосік

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 лістапада 1991

Дата затрымання: 18 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2023

Дата вызвалення: 3 ліпеня 2024

Суддзя: Грыгаровіч Мікалай

Пракурор: Пакала Кацярына

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Сімвалічны/ая хросны/ая: Робін Вагенер; раней — Мануэль Сарацын

Фота "Белсат"

Дар'я Аляксандраўна Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка. У сям’і расце маленькая дачка Паўліна.

Была затрымана 18 кастрычніка 2022 года, пасля ператрусу ў кватэры.

Супраць Дар'і распачалі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а менавіта за каментар у красавіку 2022 года "Белсату", прызнанаму ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем.

На пачатку снежня 2022 г. пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала справу палітзняволенай у суд. Паводле матэрыялаў справы, Дар'я дала інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" "Белсат", "у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня. Яна дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных узяць з яе прыклад".

Справу палітзняволенай пачалі разглядаць 18 студзеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе. На першым судовым пасяджэнні пракурорка Кацярына Пакала запрасіла для Дар'і два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму — менавіта столькі і прызначыў 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч. На судзе Лосік цалкам прызнала віну.

У сярэдзіне лютага 2023 г. Дар'ю перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.

Вярхоўны суд 21 сакавіка 2023 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу і пакінуў яе без задавальнення. Неўзабаве палітзняволеную этапавалі ў гомельскую ПК № 4.

Выйшла на волю 3 ліпеня 2024 г. 

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

Палітзняволеную Дар'ю Лосік асудзілі да двух гадоў калоніі

Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Палітзняволенай Дар'і Лосік запрасілі 2 гады калоніі

"Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам". Як праходзіў суд?

Яны змагаліся за свабоду сваіх мужоў і самі апынуліся за кратамі: гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік

Жонка асуджанага да 15 гадоў калоніі палітзняволенага журналіста "Радыё Свабода" Ігара Лосіка Дар'я ўжо як месяц утрымліваецца пад вартай. Яе затрымалі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году і цяпер, па папярэдняй інфармацыі, абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»