Дмітрый Жунусаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 лістапада 1990

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лютага 2024

Суддзя: Сянько Руслана

Пракурор: Цыбуля Таццяна

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Дзмітрый Алегавіч Жунусаў нарадзіўся ў 1990 годзе ў Пінску. Пражыў шмат гадоў ва Украіне, у 2019 годзе ажаніўся там на ўкраінцы. У сям'і нарадзілася дачка. Дзмітрый у беларускім войску не служыў, а ва Украіне яго ўзялі ва УСУ, у службу забеспячэння. Так мужчына апынуўся ў зоне размежавання як вартаўнік, у яго задачы ўваходзіла ахова ваеннага склада. Там ён прапрацаваў з сакавіка па кастрычнік 2021, на стыку паміж самаабвешчанымі ДНР/ЛНР і падкантрольнай Украіне тэрыторыі.

Калі Дзмітрый страціў беларускі пашпарт, ён звярнуўся ў беларускую амбасаду ў Кіеве, дзе яму выдалі часовы дакумент наўзамен пашпарта. У пасольстве таксама параілі прыехаць па паўнавартасны пашпарт у РБ, і Дзмітрый у кастрычніку 2021 года вярнуўся на радзіму.

Адразу пасля перасячэння мяжы Жунусава затрымалі. Двое сутак без перапынку яго дапытвала КДБ на тэму "тэрарызму" і "перавозкі зброі" з Украіны ў Беларусь.

Ніякіх падобных фактаў не знайшлося, але 25.10.2021 мужчыну з Брэсцкага ІЧУ перавялі ў Брэсцкае СІЗА. І абвінавацілі ў "найміцтве" (ч.1 арт. 361-3 КК РБ).

У сакавіку 2022 года Брэсцкі аблсуд у асобе суддзі Русланы Сянько разгледзеў справу ў дачыненні да Дзмітрыя. За службу ва ўкраінскім войску пракурорка Таццяна Цыбуля запрасіла для Жунусава два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 17 сакавіка 2022 года суддзя менавіта такое пакаранне і прызначыла.

Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 22.

Згодна з падлікамі, вызвалены зімой 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»