Дзяніс Дзікун

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 верасня 1992

Дата затрымання: 4 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 25 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 красавіка 2023

Суддзя: Сотнікаў Анатоль, Фамічова Наталля

Месца зняволення: ПК № 14

Справы: Акцыі на чыгунцы

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Сімвалічны/ая хросны/ая: Карына Ларэнцэн Дэнхардт, дэпутатка дацкага парламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Дзяніс Дзікун

Дзяніс Сяргеевіч Дзікун — жыхар Светлагорску, мае ў горадзе невялікую краму, захапляецца футболам. Затрыманы 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на станцыі Жэрдзь — Астанкавічы рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).

Фігурантам справы — Дзянісу Дзікуну, Алегу Малчанаву і Дзмітрыю Равічу — выставілі абвінавачанні паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, што ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў);
  • ч. 2, ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін, якое пацягнуў цяжкія наступствы, а таксама стварыла пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей);
  • арт. 356 (здрада дзяржаве).

17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Дзяніса ў "спіс тэрарыстаў", а МУС 14 красавіка 2023 г. — у "спіс экстрэмістаў".

Вядома, што ў жніўні 2022 г. палітвязня ў СІЗА-3 змяшчалі ў карцар.

Крымінальную справу супраць "светлагорскіх партызанаў" пачалі разглядаць 27 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Анатоль Сотнікаў. 27 снежня 2022 года агучылі прысуд: Дзяніса Дзікуна асудзілі да 23 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 31 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе: прысуд пакінулі без зменаў.

26 красавіка 2023 г. палітзняволенага этапавалі з СІЗА-3 у ПК № 9.

У горацкай калоніі Дзяніса адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але потым зноў адпраўлялі ў ШІЗА некалькі разоў.

21 чэрвеня 2023 г. палітвязня змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). З ім няма сувязі некалькі месяцаў.

25 сакавіка 2024 г. у Горках Дзяніса пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Наталля Фамічова. Яна дадала палітвязню яшчэ два гады зняволення.

У пачатку красавіка 2024 г. стала вядома, што Дзяніса этапавалі ў турму № 4 у Магілёве.

У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ДзянісаРашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.

У пачатку ліпеня 2024 г. стала вядома пра перавод палітвязня ў ПК № 14.

Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу

У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша "Гомельская Вясна". Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.

Светлагорскіх "рэйкавых партызан" этапавалі ў калоніі

26 красавіка з СІЗА-3 г. Гомеля былі адпраўленыя ў калоніі трое «рэйкавых партызан» са Светлагорска.

"Брата 10 хвілін збівалі ў кватэры і выводзілі ў капюшоне, каб схаваць кроў". Як помсцілі "рэйкавым партызанам"

"У атмасферы вайны кожны выбірае, як жыць далей. Мае родзічы зрабілі свой выбар", — кажа Дзмітрый Дзікун, сваяк светлагорскіх "рэйкавых партызан". За кратамі цяпер яго брат, муж сястры і цесць брата. Агулам ім прысудзілі 66 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзмітрый збірае грошы на дапамогу сям'і і расказвае, праз што давялося прайсці мужчынам за іх смелы ўчынак.

Ад 21 да 23 гадоў калоніі: асудзілі трох светлагорскіх "партызанаў" за дыверсію на чацвёрты дзень вайны

Таксама іх аштрафавалі на 150 базавых велічыняў кожнага (4800 рублёў), а ўсе каштоўныя рэчы, вынятыя падчас ператрусаў у іх дома, канфіскавалі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага — на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за "здраду дзяржаве" і рэгістрацыю ў плане "Перамога" і сувязь з BYPOL.

Справу "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы на чыгунцы, перадалі ў пракуратуру

Следчы камітэт сёння паведаміў, што следства завяршылася, а справу перадалі ў пракуратуру. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць палітвязняў.

Дзмітрый Дзікун пра справу "светлагорскіх партызан": "Хвалююся, што прысуды будуць суровыя, а суд паказальным"

“Вясна” паразмаўляла з братам аднаго з фігурантаў справы "светлагорскіх партызанаў" Дзяніса Дзікуна Дзмітрыем, які знаходзіцца зараз у адноснай бяспецы і пагадзіўся распавесці пра брата і вядомыя яму акалічнасці справы.

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі

Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" 6 сакавіка пісала, што з-за дыверсій ("рэйкавай вайны") і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў. Затрыманым інкрымінуюць падтрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах.

Адрас для лістоў: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»