Дзмітрый Шчарбін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 жніўня 1994

Дата затрымання: 10 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 траўня 2024

Дата вызвалення: 26 чэрвеня 2024

Суддзя: Бобыраў Вадзім

Групы: Рабочыя

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Дзмітрый Шчарбін. Фота з сацыяльных сетак.

Дзмітрыя Андрэевіча Шчарбіна жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 года нібыта за каментарыі ў сацыяльных сетках, а 19 кастрычніка 2023 года напраўладным тг-канале з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім. Вядома, што ў Дзмітрыя трое непаўнагадовых дзяцей. Да затрымання працаваў на БМЗ у Жлобіне. 

Гомельскі абласны суд 28 лютага 2024 года вынес прысуд Дзмитрыю паводле ч. 1 арт. 130 КК (суддзя — Вадзім Бобыраў). Дзмітрыю прызначылі год пазбаўлення волі.

7 траўня 2024 г. у Дзмітрыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Іванкоў.

24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 3. Адбываў тэрмін у ПК № 17

Выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года. 

Бацьку траіх дзяцей асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках

Гомельскі абласны суд 28 лютага 2024 года вынес прысуд былому супрацоўнікі БМЗ са Жлобіна, абвінаваціўшы яго ў распальваніі іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў.

"Палку ніхто не перагінае": сілавікі абяцалі спыніць пераслед жлабінчаніна, аднак сёння яго пачынаюць судзіць

Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага 2024 года разгляд крымінальнай справы былога работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»