Дзмітрый Гарбуноў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 23 лютага 1969

Дата затрымання: 13 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 траўня 2023

Дата вызвалення: 10 жніўня 2024

Суддзя: Аліферук Марыя

Пракурор: Крупеніч Павел

Групы: Блогеры

Дзмітрый Пятровіч Гарбуноў — блогер з Брэста, змешчаны пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.

Вядома, што Дзмітрыя абвінавацілі паводле арт. 369 КК за каментар са словам "мудило", пакінуты ў чэрвені 2021 года пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы: пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка. А паводле ч. 1 арт. 368 КК — за каментар, пакінуты ў жніўні 2021 г. у Facebook-групе пасля таго, як Лукашэнка назваў нацыянальны беларускі сцяг "анучай": "Ты ж**а усатая, под этой тряпкой ты в должность вступал в 1994 году".

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 сакавіка 2023 года распачаўся працэс над ім. 17 сакавіка суддзя Марыя Аліферук прызначыла Дзмітрыю паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень быў этапаваны з СІЗА-7 у ПК № 8.

Вызвалены летам 2024 г.

Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі за каментары ў інтэрнэце

Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у чэрвені 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар са словам “мудзіла” пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Каціла. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»