Дзмітрый Слук

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 ліпеня 1988

Дата затрымання: 10 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Астапенка Дзмітрый

Месца зняволення: Турма № 4

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрый Васільевіч Слук — жыхар Бабруйска, абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэксу (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за данаты "Кіберпартызанам". Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1.

КДБ дадаў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў" 16 сакавіка 2023 г.

28 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

4 ліпеня 2023 г. у судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Астапенка прызначыў Дзмітрыю пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін восем гадоў і шэсць месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў).

Дзмітрый Слук не абскарджваў прысуд, этапаваны для адбыцця пакарання ў адну з беларускіх калоній. Адбываў тэрмін у ПК № 22 да снежня 2023 г. пасля пераведзены ў ПК № 3. У віцебскай калоніі на мужчыну аказваўся ціск: яго змяшчалі ў ШІЗА, а пазней перавялі ў ПКТ.

24 чэрвеня 2024 г. над Дзмітрыем адбыўся новы суд у Віцебску, па замене рэжыма ўтрымання на турэмны. Суддзя Міхаіл Зубеня пастанавіў перавесці мужчыну ў турму. Цяпер яго ўтрымліваюць у магілёўскай калоніі № 4.

Жыхара Бабруйска пакаралі вялікім тэрмінам зняволення за данаты ў крыптавалюце

Палітзняволены Дзмітрый Слук быў затрыманы 10 лютага 2023 года. Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1 Мінска.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»