Дзмітрый Утоўка

Былы палітвязень

Дата затрымання: 20 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 чэрвеня 2023

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Іглікаў Ігар

Групы: Лекары

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Дзмітрый Іосіфавіч Утоўка асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, суддзі і А.Лукашэнкі па арт. 369, 391 і 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Справу разглядаў суд Мінскага раёна 7, 14 і 27 красавіка 2023 г. У гэты час Дзмітрый знаходзіўся ў ІЧУ Мінскага раёна.

Дакладны тэрмін невядомы.

20 чэрвеня 2023 году была разгледжаная апеляцыя.

Быў пераведзены з Турмы № 4 у ПК № 15 для адбывання пакарання. 

Паводле інфармацыі ад былога сукамерніка Дзмітрыя, яму прызначылі 3 ці 4 гады калоніі, быў затрыманы за некалькі каментароў. Вядома, што ён з Заслаўя, артадонт, 1979 года нараджэння. Мае інваліднасць па слыху, у зняволенні з слыхавым апаратам, у якім трэба мяняць батарэйкі. Сам апарат, па сведчаннях былога сукамерніка, таксама патрабуе замены.  

Дзмітрый атрымліваў грашовую дапамогу па інваліднасці, але яе ўтрымлівалі дзеля выплаты штрафаў. 

16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»