Эдуард Жданко
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 снежня 1997
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кміта Мікалай
Пракурор: Пасемка Святлана
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Баранавічы
Эдуард Сяргеевіч Жданко - жыхар Баранавіцкага раёна, асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў (арт. 363 Крымінальнага кодэксу).
Згодна з абвінавачваннем, падчас акцыі пратэсту 9 жніўня Жданко перашкодзіў законнай дзейнасці ваеннаслужачых унутраных войскаў. Ён узяў кавалак тратуранай пліткі і кінуў у бок вайскоўцаў, якія разганялі пратэст, і трапіў аднаму з вайскоўцаў у плячо. Гэта цялеснае пашкоджанне не прывяло до кароткатэрміновага разладу здароўя.
У красавіку 2021 года асуджаны судом Баранавіцкага раёна да 3,5 гадоў зняволення.
Адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.У чэрвені 2024 года стала вядома, што палітвязень утрымліваецца ў ПКТ.