Ярванд Марцірасян

Палітвязень

Дата затрымання: 9 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кузьмічонак Святлана

Месца зняволення: СІЗА-2

Ярванд Цакалакавіч Марцірасян — 50-гадовы жыхар Віцебска, прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Яго справу у судзе Кастрычніцкага раёна разбірала суддзя Святлана Кузмічонак. 8 жніўня 2024 году быў агучаны вырак: мужчына асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры, Марцірасян падчас судовага следства сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме. Ен патлумачыў, што ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, у прысутнасці супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы, неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, і гэтыя выказванні мелі абразлівы характар.

50-гадовага жыхара Віцебска асудзілі на 2 гады калоніі за каментары пра Лукашэнку

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска восьмага жніўня 2024 года асудзілі Ярванда Марцірасяна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Кузмічонак.

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»