Ганна Савачкіна

справа за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

Палітзняволеная

Дата затрымання: 26 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Студэнты

Ганна Яўгенаўна Савачкіна скончыла тры курсы эканамічнага факультэта БДУ, але з верасня 2022 года паступіла на першы курс біялагічнага факультэта БДУ, стараста групы. Была затрымана разам з маці, Таццянай Русак. Яе асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356).

Таксама былі асуджаныя Грыгор'еў Андрэй Уладзіслававіч, Воўчак Вікторыя Генадзеўна, Русак Таццяна Мікалаеўна. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі гадоў да сямі гадоў і шэсць месяцаў. Пракуратура не ўдакладняе канкрэтныя тэрміны фігурантам. Таксама па гэтай справе да 20 гадоў пазбаўлення волі завочна быў асуджаны Водзін Валерый Сяргеевіч.

Справу разглядалі ў Менскім гарадскім судзе з 26 ліпеня па 9 жніўня 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Хрыпач Сяргей.

Фігуранта справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі" завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі

Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года ў закрытым рэжыме.

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі"

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня 2024 года распачнецца суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»