Ганна Скрыган

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 28 сакавіка 1976

Дата затрымання: 4 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Цяплова Ірына

Групы: Выкладчыкі, Навукоўцы

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Ганна Скрыган. Фота з сацыяльных сетак

Ганна Юр'еўна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання "Экапраект". Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай. У БРУ ў розны час была дацэнткай кафедры "Бяспека жыццядзейнасці", а таксама загадчыцай кафедры "Аўтамабільныя дарогі". Яе абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня 2023 года прызнаў жанчыну вінаватай у "распальванні варожасці" і прызначыў пакаранне тэрмінам на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

15 верасня 2023 г. МУС дадала Ганну ў спіс "экстрэмістаў"

Пасля Турмы № 4 Ганну накіравалі ў ПК-4. 

12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Ганну ў "спіс тэрарыстаў". 

4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

У Магілёве вучоную асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі

Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня 2023 года вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»