Генрых Акалатовіч

ксёндз

Палітвязень

Дата затрымання: 16 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Групы: Святары і вернікі

Генрых (Генадзь) Акалатовіч (1960 г.н.) — святар з Валожыну. Мужчыну затрымалі ў лістападзе 2023 году. 

Ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. 

Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Ксяндзу інкрымінуюць «Здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэксу).

Katolik.life удалося даведацца ад вернікаў, знаёмых з сітуацыяй, некаторыя звесткі. Святара абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю. Паводле звестак, якія дайшлі да вернікаў, шкоду, нібыта нанесеную дзяржаве дзеяннямі святара, ацэньваюць у вельмі буйную суму і патрабуюць яе сплаціць. У размовах называецца сума каля 1 млн еўра ў эквіваленце. Аднак віну святар па-ранейшаму не прызнае.

На 16 жніўня 2024 году вядома, што апошні час ад святара не прыходзілі лісты, але расследванне справы завяршаецца, і суд можа быць прызначаны ўжо на верасень ці кастрычнік.

Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»