Ігар Неміровіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 студзеня 1994

Дата затрымання: 27 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 снежня 2023

Дата вызвалення: 16 жніўня 2024

Суддзя: Аліферук Марыя

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Ігар Неміровіч

Ігара Міхайлавіча Неміровіча першы раз затрымалі напачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з'ехаў.

Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разгляду зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, не дачакаўшыся адказу. Гэты факт не прызналі "безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні". 27 верасня 2023 года яго зноўку затрымалі і змясцілі пад варту.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) суддзя Марыя Аліферук прызначыла Ігару Неміровічу адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА-7. Адбываў пакаранне ў ПК № 17.

Выйшаў на волю 16 жніўня 2024 г. 

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА

У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»