Ігнат Ігнаценя
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 кастрычніка 2002
Дата затрымання: 6 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Блоцкі Юрый
Месца зняволення: ПК № 22
Ігнат Дзмітрыевіч Ігнаценя — удзельнік акцыі пратэсту ў Салігорску ў жніўні 2020 года. Быў затрыманы 6 жніўня 2021 года.
Ігнату прад'явілі абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) і па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Асуджаны 20 снежня 2021 года на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары.
Адбывае пакаранне ў ПК № 22.
Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам