Іван Косцікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 верасня 2000

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 верасня 2024

Суддзя: Дзядкова Наталля

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Мінск

Іван Львовіч Косцікаў (2000 г.н.) быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 4 ліпеня 2024 года справу ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска разгледзела суддзя Дзядкова Наталля. Яна прысудзіла Івану пазбаўленне волі ў калоніі, тэрмін пакуль невядомы. 

27 жніўня 2024 года разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Хаткевіч Алена Уладзіміраўна. Прысуд набыў моц. 

Адбывае тэрмін у ПК № 15

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»