Іван Краўцоў

Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Іван Краўцоў.

Іван Яўгенавіч Краўцоў — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.

Івана Краўцова затрымалі  разам з Марыяй Калеснікавай, Антонам Раднянковым, Глебам Германам  Максімам Баграцовым 7 верасня 2020 года, а на другі дзень Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Максім Баграцоў напярэдадні ўвечары спрабавалі перасекчы мяжу Беларусі з Украінай. З паведамленняў стала зразумела, што Раднянкоў і Краўцоў перасеклі мяжу Украіны, відавочна, супраць сваёй волі, а Марыя Калеснікава была ўзятая пад варту памежнікамі. Яна парвала свой пашпарт на мяжы, каб яе не маглі выправадзіць за межы Беларусі.

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года. Івана абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 361-1 (“Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”);
  • ч. 1 арт. 357 (“Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”);
  • ч. 3 арт.130  (“Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”)

Мінскі гарадскі суд 16 траўня 2024 года ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынес прысуд. Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў Івану Краўцову прызначана  канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

14 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Палітычнаму актывісту Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калоніі

Мінскі гарадскі суд 16 траўня 2024 года ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынес прысуд па крымінальнай справе выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” Івану Краўцову. Першае пасяджэнне адбылося 8 траўня. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Іван Краўцоў: Cтаўленне да палітзняволеных у Беларусі – сродак рэжыму для кантролю ўсяго грамадства

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»