Ягор Зенчанка

Палітвязень

Дата затрымання: 3 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 года

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 ліпеня 2024

Суддзя: Шэвякова Аксана

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Гомель

Ягор Андрэевіч Зенчанка, па інфармацыі “Гомель.Штодзень”, арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх – “Лепшы выпускны”, закрыццё мотасезона на Палессі, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, праводзіў дні горада Гомеля.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 3 траўня 2024 года вынес прысуд, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова. 

Суддзя пакарала Ягора пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

19 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Салоўскі

Утрымліваўся ў СІЗА-3. 

Адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 3 траўня 2024 года вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»