Ягор Яўстратаў

Дата нараджэння: 25 жніўня 1989

Дата затрымання: 29 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў

Вынік суда: 3 гады і 2 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 30 жніўня 2023

Суддзя: Шаўцоў Віктар

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Ягор Яўстратаў на судзе ў студзені. Фота: spring96.org

Фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

3 лютага 2021 г. Ягор быў асуджаны да 3 гадоў і 2 месяцаў калоніі. Адбываў пакаранне ў ПК № 1

Пераведзены на турэмны рэжым.

Вызвалены 30 жніўня 2023 г.

"Не проста спрачацца з тым, хто адной нагой стаіць у цябе на спіне". Вялікае інтэрв'ю з асуджаным за акцыю, спланаваную сілавікамі

З 34-гадовым Ягорам Яўстратавым сустракаемся ў невялікім польскім горадзе. Апошні раз мы з ім бачыліся на судзе ў 2021 годзе, на якім яму прызначылі тры гады і два месяцы пазбаўлення волі за акцыю па псаванні машыны міліцыянта, спланаваную сілавікамі.

"Будзеш сядзець ад званка да званка". Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па "справе пяцёркі"

Праваабаронцам «Вясны» вядома, што на Ягора ў калоніі чыніцца ціск. У якасці пакарання за "парушэнні рэжыму" яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на максімальны тэрмін — паўгода. 

Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»