Яўген Чуміла

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 студзеня 1993

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: невядомы

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Царук Руслан

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Чуміла Яўген Валер'евіч асуджаны па ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369, арт. 391 Крымінальнага кодэкса. Справа разглядалася Гомельскім абласным судом 18, 19 красавіка, 10, 12, 24 траўня 2022 года ў закрытым рэжыме. Суддзя Руслан Царук.

Прысуд Гомельскага абласнога суда набыў моц.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю з ПК № 17 па памілаванні 20 жніўня 2024 г. 

Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя. Па стане на 21 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядомыя прозвішчы 13 вызваленых палітвязняў, сярод іх Васіль Бераснёў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская,Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»