Яўген Глушкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 снежня 1968

Дата затрымання: 5 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый

Месца зняволення: Турма № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Журналісты

Яўген Аляксандравіч Глушкоў — магілёўскі журналіст і відэааператар. У 90-я і 2000-я Яўген працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.

Глушкова затрымалі 4 ці 5 студзеня 2024 году пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.

Быў заключаны пад варту паводле артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Яўгену інкрымінуюць "удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважання дзяржавай" (ч. 1 арт. 361-3 КК), "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Разгляд справы пачаўся 12 ліпеня 2024 г. у Магілёўскім абласным судзе. Працэс вёў суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі, які прызначыў Яўгену 3 гады калоніі агульнага рэжыма, а таксама штраф у 200 базавых.  

Палітзняволеных журналістаў з Магілёва асудзілі да калоніі

У Магілёўскім абласным судзе 31 ліпеня вынеслі прысуд былым журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 361-3 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»