Яўген Збароўскі

Дата нараджэння: 17 снежня 1981

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • ч. 1 арт. 333 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Собалеў Ігар

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Данаты, Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Яўген Збароўскі

Яўгена Аляксеевіча Збароўскага напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.

Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 Крымінальнага кодэкса  па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных яму пакаранняў, канчатковы вырак: пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА. Адбывае тэрмін у ПК № 15.

"Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»